Праваабарончая супольнасць прызнала вядоўцу Ягора Зенчанку палітзняволеным. 30 красавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі за парушэнне артыкула 342 ч.1 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у ім”.
Ягор Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі розныя мерапрыемствы. Сярод іх – “Найлепшы выпускны”, закрыццё мотасезону на “Палессі”, карпаратывы ў “Чыста піўным рэстаране”. Арт-цэнтр “Капуста”, сузаснавальнікам якога ён з’яўляецца, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, Дні горада Гомеля, фестывалі электроннай музыкі Open air і іншыя.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, у Беларусі налічваецца 1374 палітзняволеных.