Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

Фота: www.krone.at

 

Пасля маштабнага пажару ў 2019 годзе Нотр-Дам дэ Пары доўга знаходзіўся на рэканструкцыі. Напрыканцы мінулага года асноўную частку адкрылі для вернікаў. З 20 верасня 2025 года вежы будуць даступныя для агляду ўсім ахвотным.

Каб патрапіць на аглядную пляцоўку на вышыні 69 метраў, давядзецца ўзняцца па больш чым 420 прыступках. Квіток будзе каштаваць 16 еўра (перад пажарам было 10 еўра). Плануецца, што за год вежы змогуць прыняць толькі 400 000 наведвальнікаў. Паколькі попыт на квіткі вялікі, іх трэба будзе папярэдне браніраваць анлайн.

У мэтах бяспекі на будынку размясцілі сучасныя датчыкі дыму і камерам відэаназірання.

Астатнюю частку рэстаўрацыйных прац (шпіль і гатычныя элементы ўнутры) плануецца завершыць да канца 2026 года.

Штодзень

Related posts

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу

Блогераў у Гомелі вучылі не быць блогерамі