Такая ідэя пагучала падчас размовы студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з кіраўніком гарвыканкаму Уладзімірам Прывалавым.
Чыноўнік кажа, што ідэя такая ўжо была, і ён нават ужо размаўляў з дырэктарам прадпрыемства: «Ён не супраць адкрыць вежу для наведвальнікаў». Прывалаў перакананы, што пляцоўка ў самым цэнтры горада будзе карыстацца поспехам, як гэта было з вежай агляду ў парку Луначарскага.
Па звестках дзяржаўнага выдання «Белка», вежа ў парку дасягае 40 метраў, а фабрыкі – 30, але «з яе таксама адкрываецца прыгожы від на цэнтральную частку горада». Пабудавана вежа «8 сакавіка» ў 1950-ых гадах у стылі «сталінскага ампіру».