Веткаўскі музей спыняе шматгадовую традыцыю калядавання на рынку

Упершыню з 1990-х філіял Веткаўскага музея сёлета не калядуе на рынку. Прынамсі, у сацыяльных сетках філіяла няма абвесткі пра падобнае мерапрыемства.

Летась сацыяльныя сеткі філіяла размяшчалі абвестку з запрашэннем да супольнага шчадравання. “13 студзеня, на Шчодры, мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар!” – Запрашаў у 2024 годзе музей.

Архіўнае фота з калядавання на гомельскім Цэнтральным рынку

У сёлетнім анонсе мерапрыемстваў на студзень няма згадкі пра шчадраванне на гарадскім рынку. Сярод бліжэйшых мерапрыемстваў – бясплатнае наведванне музея ў Ветцы і філіяла ў Гомелі 14 студзеня для пенсіянераў. А 18 студзеня адбудзецца майстар-клас па пляценні гарлячкі.

З сярэдзіны 1990-х да 2021 года штогод на рынку шчадравала гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака”, але пасля яе ліквідацыі талакоўцы спынілі шчадраванне. У 2022-2023 гадах з казой, мядзведзем і калядкамі на рынак прыходзіў філіял Веткаўскага музея. Аднак сёлета, відаць, не будзе і іх.

Штодзень

Related posts

“Нават выгляд не рабілі, што подпісы збіраюць”. Як праходзяць “выбары” ў Гомелі

Калінкавіцкіх “дзікуноў” ацанілі ў Расеі

Самыя важныя артыкулы “Штодня” ў 2024 годзе