Ва Украіне загінула 24-гадовая гамяльчанка Марыя Зайцава

by ZB

Дзяўчына, паводле нашай інфармацыі, служыла медыкам у складзе  2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На дадзены момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу.

У жніўні 2020 года фотаздымак гамяльчанкі з акрываўленым тварам абляцеў інтэрнэт. Марыя была параненая падчас акцыі пратэсту ля Стэлы ў Менску. Тады побач з ёй адбыўся выбух шумавой гранаты, выпушчанай сілавікамі. Пасля некалькіх аперацый на радзіме Марыю эвакуявалі ў Чэхію, дзе яна працягнула рэабілітацыю.


Штодзень рабіў падрабязнае інтэрв’ю з Марыяй, у якім яна распавяла пра стан свайго здароўя і стаўленне да рэжыму. “Я насамрэч спрабавала напісаць палітвязням ліст, але што мне ім сказаць, што ўсё будзе добра? Я сама сяджу ў эміграцыі і не ведаю, калі я вярнуся дадому. Але я даначу на Узброеныя сілы Украны, нядаўна закінула на «каліноўцаў». Гэтых хлопцаў я разумею, у мяне там служыць сябра. Я да таго ж нейкі час была валанцёрам у цэнтры дапамогі ўцекачам-украінцам. Таму што я разумею, як гэта быць уцекачом. Я не ведаю, як гэта сядзець у турме, але я ведаю, як не мець магчымасці вярнуцца дадому”, – з горыччу канстатавала Марыя.

Рэдакцыя выказвае спачуванні родным і блізкім Марыі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png