Ва ўсіх абласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў

by ZB

Фота: www.pexels.com

Паводле дадзеных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ва ўсіх рэгіёнах краіны.

У Гомельскай вобласці наведванне лясоў абмежавана ў 18 раёнах: Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Хойніцкім і Чачэрскім.

У Магілёўскай вобласці абмежаванні ўведзены ў наступных раёнах: Глускім, Горацкім, Дрыбінскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім і Чэрыкаўскім.

У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у 11 раёнах: Баранавіцкім, Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Пінскім, Пружанскім і Столінскім.

У Мінскай вобласці забароны дзейнічаюць ва ўсіх раёнах, акрамя Пухавіцкага, Старадарожскага і Чэрвеньскага.

У Віцебскай вобласці абмежаванні распаўсюджваюцца на ўсе раёны, за выключэннем Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Докшыцкага і Полацкага.

Усе раёны Гродзенскай вобласці таксама трапілі пад дзеянне забароны.

Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму перад наведваннем лесу варта праверыць актуальныя абмежаванні.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png