Узровень вады ў Дняпры б’е антырэкорд: ён найніжэйшы за ўсю гісторыю назіранняў

by ZB

 

Фота: Дзмітрый Янкоў

 

Узровень вады ў Дняпры ля Рэчыцы дасягнуў гістарычнага мінімуму — такі нізкі паказчык у сярэдзіне мая фіксуецца ўпершыню. Паводле даных Белгідрамета, крытычнае зніжэнне адзначаецца і на іншых водных аб’ектах: Бярэзіна каля Бабруйска, Сож каля Слаўгарада, Днепр каля Жлобіна. Ужо цяпер абмежавана суднаходства (лета з магчымымі засухамі яшчэ толькі паперадзе!)

Гомельскі эколаг Дзмітрый Янкоў апублікаваў у сваіх сацсетках несуцяшальны дыягназ, згодна кому сітуацыя нагадвае засушлівы 2015 год, калі рэкі Беларусі масава перасыхалі (гомельцы памятаюць, як  тады абмялеў Сож). Прагнозы на 2025 год сведчаць: нас можа чакаць падобны сцэнарый.

Эколаг дадае, што прычыны перасыхання рэк апісаны ў манаграфіі «Мінімальны сцёк рэк Беларусі» (2010). Гэта пацяпленне, памяншэнне колькасці ападкаў і антрапагенны фактар. Павышэнне тэмпературы на 2°C і зніжэнне ападкаў на 10% спрыяе скарачэнню сцёка да 38%, а з улікам уплыву чалавека гэты паказчык павялічыцца да 50%.

У Беларусі сярэдні рост тэмператур ужо склаў 2,7 °C (пры сусветным паказчыку 1,7 °C). Уплыў чалавека ўзмацняецца праз асушэнне балот, меліярацыю і распрацоўку поймаў. Ападкі застаюцца адзіным непрадказальным фактарам, і нават іх нязначнае змяншэнне вядзе да сур’ёзнага зніжэння вадацёку

Паўднёвы ўсход і поўдзень краіны — найбольш уразлівыя рэгіёны. У бліжэйшыя гады мы можам страціць малыя рэкі, а вялікія істотна паменшацца. Каб уратаваць іх неабходна тэрмінова распрацаваць меры адаптацыі да кліматычных змен.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png