Увядуць забарону на клумбы і фіранкі, шматразовыя станкі і малочку – у папраўчых калоніях Гомельшчыны яшчэ больш узмацняюць рэжым

Гомельскія калоніі і без таго «славіліся» жорсткім рэжымам, хоць да палітычнага крызісу 2020 года, трэба адзначыць, там актыўна ўкараняліся розныя гуманітарныя праекты пры падтрымцы ЕЗ. Апошнія 2,5 года пасаду начальніка ўпраўлення ДВП МУС РБ па Гомельскай вобласці займаў палкоўнік унутранай службы Сяргей Палякоў, які раней кіраваў жаночай папраўчай калоніяй №4 у Гомелі.

Фота: ПЦ “Вясна”

Нагадаем, Гомельская вобласць – рэкардсмен па колькасці аб’ектаў УДВП. Тут знаходзяцца дзве жаночыя калоніі (№4 У Гомелі і №24 пад Рэчыцай), мужчынская ПК-20 пад Мазыром, гомельскае СІЗА №3, чатыры «хіміі», адно ЛПП №1 у Светлагорску і адна калонія-пасяленне.

Як стала вядома праваабаронцам, на мінулым тыдні кіраўнікі папраўчых устаноў вобласці атрымалі апавяшчэнне аб прызначэнні новага начальніка Гомельскага УДВП. Цікава, што імя новага прызначэнца яшчэ не называюць, пры гэтым ужо вядома, што начальнікам папраўчых устаноў ужо спушчаны загад «прывесці ў належны выгляд».

Вядомыя нават некаторыя пункты, якія бліжэйшым часам будуць «жарсціць» у папраўчых калоніях. Так, на прыклад, на тэрыторыі ПК забароняць высаджваць кветнікі (каб наогул не засталося нічога чалавечага, мабыць – Рэд.), на вокны забароняць вешаць фіранкі; колькасць асабістых рэчаў, якія можна захоўваць, абмяжуюць. Гэтак жа, як і абмяжуюць асартымент турэмных крамаў. Ходзяць размовы, што забарона закране нават малочныя прадукты з кароткім тэрмінам прыдатнасці. Да гэтага іх прадавалі. Новы начальнік увёў нават рэгламент на брытвенныя прыналежнасці – цяпер будуць дазволеныя толькі аднаразовыя танныя станкі адной маркі, а замест пены для галення можна будзе выкарыстоўваць толькі айчынныя крэмы. Усё астатняе пойдзе ў сметнік.

Штодзень

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса