Ушанаванне перамогі, якое пабачаць толькі птушкі

Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне плануе стварэнне лясной кампазіцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На тэрыторыі Юркевіцкага лясніцтва Жыткавіцкага лясгаса будзе высаджана “Зорка Перамогі” — кампазіцыя з дрэў, якая стане сімвалам ушанавання памяці пра подзвіг беларускага народа.

Падрыхтоўчыя работы на месцы ўжо вядуцца, садзіць дрэвы пачнуць у канцы тыдня.

Як паведамляецца, фонам для кампазіцыі стануць бярозы, а саму зорку сфарміруюць з соснаў. Згодна з задумай, пяціканцовая фігура павінна быць добра бачнай з вышыні птушынага палёту.

На жаль, акрамя птушак амаль ніхто не зможа пабачыць зорку, бо над Жыткавічамі не праходзяць папулярныя авіамаршруты ці турыстычныя палёты паветраных шароў і верталётаў.

Штодзень

 

Related posts

Бязбожнік нікому не патрэбны – гэтая і іншыя вёскі ў Чачэрскім раёне могуць назаўсёды знікнуць з мапы

Выяўлена небяспечнае расійскае марожанае, якое можа зашкодзіць здароўю спажыўцоў

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”