Сёлета ў Гомелі шмат казалі пра аднаўленне сквера Выратавальнікаў у Савецкім раёне і стварэнне зоны адпачынку ля Цэнтральнага рынка. Анонсы прац стваралі ўражанне, што праекты атрымаюцца гучнымі. Але гучным будзе толькі цокат абцасаў па плітцы, якая амаль выцесніла зеляніну ў рэкрэацыйных месцах.

Сквер Выратавальнікаў пасля рэканструкцыі. Фота: 024.by
Каб апісаць абодва праекты, дастаткова трох слоў: стэрыльнасць, шаблоннасць і дапатопнасць.

Сквер Выратавальнікаў пасля рэканструкцыі. Фота: belkagomel.by
Сквер Выратавальнікаў па пр. Рэчыцкім варта перайменаваць у Пляц Выратавальнікаў, бо дамінуюць тут не дрэвы і кусты, а плітка і штучныя дэкарацыі. Пасля «рэнавацыі» месца цалкам страціла нейкую адметнасць і пазнавальнасць – такая ж плітка лажыць па ўсяму Гомелю. Такое ўражанне, што праект быў створаны недзе на пачатку 2000-х, а зараз яго дасталі з шуфляды і не сталі перапрацоўваць.
Відэа: 024.by
Можа такая пляцоўка добра падыходзіць для прыёму дзетак у піянеры (настолькі ж маральна састарэлая традыцыя, як і «дызайн» сквера), але гэта дакладна не зона адпачынку.

Зона адпачынку ля Цэнтральнага рынка пасля рэканструкцыі. Фота: newsgomel.by
Пляцоўку ля Цэнтральнага рынка зрабілі зонай фізічнай актыўнасці. Вельмі спрэчная рашэнне, з улікам таго, што ў раёне мела зеляніны і вялікая колькасць транспарту. Візуальна месца перагружана турнікамі і іншымі забаўкамі: такое ўражанне, што сюды проста ўпіхнулі ўсё, што знайшлося, без заніравання і планавання.
Відэа: @vesna_v_Gomele
Месца не выглядае ўтульна і не мае нічога, што стымулявала б праводзіць тут час (пра тое, як мог бы выглядаць Цэнтральны гомельскі рынак мы пісалі раней).

Дырэктар рынка на турніках. Фота: newsgomel.by
Мабыць гэта месца добра адпавядае густам асоб, што прыходзяць да трэнажораў у белых рубашках і гальштуках, але прагрэсіўныя гомельцы дакладна пойдуць за рэлаксам іншыя месцы.