Унікальнае неглюбскае ткацтва можа трапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА

Вёска Неглюбка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці славіцца сваімі традыцыямі ткацтва. Ручнікі мясцовых ткачых упрыгожваюць музеі і прыватныя калекцыі Еўропы і Азіі, захоўваюцца ў Ню-Ёрку ў Metropolitan Museum of Art, экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Японіі, Бельгіі, Францыі, Канадзе, ЗША, адзін з ручнікоў з Неглюбкі нават упрыгожвае залу ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Гэтыя вырабы напоўненыя багатай сімволікай і арнаментальнымі знакамі, якія адсылаюць нас у даўнія часы.

Фота: nashkraj.info

Не менш унікальныя і неглюбскія шматкаляровыя посцілкі, набожнікі, фіранкі ды іншыя прадметы інтэр’ера. А Неглюбскі строй – адзін з найбольш архаічных і складаных строяў беларускага народнага адзення, які бытаваў на Падняпроўі ў 19 – сярэдзіне 20 стагоддзяў. Як выглядае неглюбскі строй, з якіх элементаў ён складаецца, можна пабачыць на відэа ад праекту Тradycyja

У самой Неглюбцы працуе сельскі цэнтр ткацтва, які пры нагодзе абавязкова варта наведаць.
Паводле ж інфармацыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, ужо ў 2024 годзе неглюбская традыцыя ткацтва можа быць унесеная ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА!

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса