Гэтая вада мае нізкую мінералізацыю і па складзе блізкая да расе ці дажджавой. Навукоўцы кажуць, што такая вада можа ачышчаць арганізм і рэкамендаваная пры цукровым дыябеце, а таксама для дзіцячай ежы.
Інвестыцыйны праект пра яе здабычу абмеркавалі на форуме «Нетры-2024», паведамляюць дзяржСМІ.
«Такая вада прадаецца выключна ў шкляной тары, а гэта значыць, што калі праект будзе рэалізаваны, то з’явяцца магутнасці дазагрузіць нашыя прадпрыемствы шкляной прамысловасці. У Гомелі ёсць прадпрыемства па выпуску ўпакоўкі, там ці мог бы вырабляць брэндаваныя накрыўкі. Гэта значыць рэалізуем адзін праект, а захопліваем дадаткова некалькі напрамкаў у прамысловасці», – хваліўся міністр эканомікі Юрый Чабатар.
У Нарвегіі тона такой вады каштуе даражэй за нафту. Улады плануюць зрабіць таннейшы аналаг. Дакладнае месца здабычы на форуме не называлася, вядома толькі, што гэта будзе ў Лельчыцкім раёне.