Уладзіслаў «Нож» Наважылаў распавёў новыя падрабязнасці сваіх уцёкаў з «хіміі»

Рок-музыкант з Гомеля Уладзіслаў «Нож» Наважылаў, якога ўлады ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», у сваім відэаблогу падзяліўся кадрамі і ўспамінамі ўцёкаў з Беларусі. Пасля палітычнага прысуду, які пакараў яго «хіміяй», ён жыве цяпер у Літве. Наважылаў прыгадаў, што яны з іншым музыкам Аляксандрам Памідоравым адбылі «суткі».


«Турма – гэта турма, ты проста ў чатырох сценах, цябе ізалявалі ад астатняга сусвету, ты не ведаеш, што дзеецца, і падпарадкоўваешся камандам тых дурняў, якія там ходзяць у форме, – прыгадаў музыка. – Але ж «хімія»… там ёсць ілюзія свабоды. Ты ходзіш і, падаецца, можаш паводзіць сябе як на свабодзе, але на гэтым цябе і зловяць». Ён упэўнены, што ён гэтую б «хімію» не вытрымаў і згадвае самагубства палітвязня Змітра Дудойця.

«Да таго, як я дабраўся да Украіны, шмат цікавага было», – кажа Наважылаў.

Сярод гэтага адзначае «фарсіраванне» ракі на гумовай лодцы, Бранск, пераход расійска-украінскай мяжы.

«Не тое, каб страшна было… гэта, напэўна, самы круты атракцыён, які я за ўсё жыццё бачыў наогул», – сказаў музыка.

Паводле Наважылава, ён апынуўся з дапамогай BYSOL у Літве і адчуваў тады сябе «вольна і досыць камфортна».

«Зараз сітуацыя дзіўная. Я, наогул, стаў «тэрарыстам» і нікуды ехаць не магу… Усё, што мы хочам, гэта хочам жыць. Што будзе далей, ніхто не ведае. Але спадзявацца пакуль што можна», – закончыў фільм Уладзіслаў Наважылаў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары