Улады прызналі Міхаіла Лапунова экстрэмістам

by Volha Bykouskaja

Міхаіл – бацька аднаго з самых юных палітвязняў з Гомеля Мікіты Залатарова. Ён знаходзіцца за кратамі з 2023 года, нядаўна быў асуджаны да невядомага тэрміну фактычна за падтрымку сына.

Сыну Міхаіла Мікіце было ўсяго 16 год пры затрыманні ў 2020 годзе. Хлопец хварэе на эпілепсію і неаднаразова казаў пра катаванні і збіццё. У гэтым годзе яго зноў судзілі, новы тэрмін невядомы.

Адразу пасля першага суда ягоны бацька Міхаіл Лапуноў распавядаў: «Лекаў на момант спаткання не атрымліваў 5 дзён… Будзем вывучаць англійскую мову, потым у акадэмію высокіх тэхналогій. Ганаруся ім!»

У 2023 годзе Міхаіла Лапунова затрымалі самога. Спачатку ён адбыў сем адміністрацыйных тэрмінаў, пасля завялі крымінальную справу, прызнаўшы экстрэмісцкім фармаваннем чат у пдатрымку сына Мікіты.

Суд над Лапуновым пачаўся ў жніўні гэтага года, прысуд быў вынесены ў кастрычніку. На колькі асудзілі не ведаюць нават праваабаронцы. Але, відавочна, размова ідзе пра пазбаўленне волі.

У лістападзе прайшла апеляцыя, вынікі якой таксама невядомыя, але прадказальныя. Пасля гэтага Міхаіла ўключылі ў спіс «экстрэмістаў».

Людзі з гэтым статусам знаходзяцца пад дадатковымі абмежаваннямі за кратамі. Такім чынам дзяржава помсціць Міхаілу Лапунову.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png