На шэрагу малочна-таварных фермаў і комплексаў няма дызель-генератараў і альтэрнатыўных спосабаў атрымаць электрычнасць у выпадку паўтарэння ліпеньскага прыроднага катаклізму. Пра гэта стала вядома на апаратнай нарадзе ў кіраўніка аблвыканкама.
«Аўтаномныя крыніцы электраэнергіі – дызель-генератары – трэба ўсталяваць у шэрагу раёнаў і гаспадарках», – вырашылі чыноўнікі.
Іван Крупко паставіў умову скончыць закупкі да 1 лістапада. «З надыходам зімова-стойлавага перыяду важна дабіцца гарантыі працаздольнасці аб’ектаў незалежна ад прыродных і іншых фактараў», – пераконваюць у аблвыканкаме.
Ураган у ліпені паказаў слабыя месцы энергетычнай сістэмы рэгіёну. Мала таго, на сёння большасць з іх не была вырашаная: альтэрнатыўная высакавольтная лінія з’явіцца не раней, чым праз два гады.
У сувязі з гэтым улады спрабуюць знайсці сітуацыйныя вырашэнні магчымых будучых праблемаў. Іх эфектыўнасць пакажа магчымая экстранная сітуацыя: ці змогуць дызельныя генератары забяспечыць электрычнасцю вялікі малочна-таварны комплекс у выпадку новага ўрагана.