Адбор адбываецца абсалютна непразрыста, праз любімы ўладамі тэлеграм-бот, мінулыя ж канцэрты збіралі абсалютна нецікавых выканаўцаў, спяваў перад гамельчанамі і кіраўнік гораду.
Дзень горада ў гэтым годзе прыпадае на 14 верасня. Улады абяцаюць фестываль кавер-бэндаў і шансона (ужо ўзнікаюць сумневы), а таксама традыцыйны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”.
Чакаць кагосьці цікавага немагчыма па як мінімум па некалькіх прычынах. Па-першае, сумнеўныя густы ўладаў. Па-другое, недахоп бюджэтных грошаў. Па-трэцяе, «чорныя спісы» выканаўцаў і рэпрэсіі ў Беларусі. Па-чацвёртае, санкцыі.
Летась «Штодзень» пісаў пра падрыхтоўку свята, ахарактарызаваўшы яго двума словамі: «Трэш і нафталін».