Улады абяцаюць да канца года адрамантаваць 12 мастоў у Гомельскай вобласці

by Volha Bykouskaja

Па звестках кіраўніка рэгіёна Івана Крупко, усяго на сёння рамантуюць 20 мастоў і пуцеправодаў, але закончыць працу на васьмі з іх да канца 2024 года яны не паспеюць.

Сярод тых мастоў, якія не паспяваюць завершыць знакаміты Сельмашаўскі – самы доўгі пешаходны ў Беларусі. А таксама мост праз Прыпяць у Мазыры.

Мост праз Прыпяць у Мазыры

Мост праз Прыпяць у Мазыры

Але традыцыйна некаторыя рамонты штучна і тэрмінова падганяюць да савецкіх святаў кшталту дня кастрычніцкай рэвалюцыі. Вось і сёння з помпай адкрылі развязку дарогаў на перакрыжаванні трас М-8 і М-10.

Туды прыехалі чыноўнікі і рабочыя.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png