Украінка з’ехала ў квітнеючую Беларусь, дзе яе цяпер судзяць за раскраданне і службовы падлог

by ZB

У Гомельскім абласным судзе будуць судзіць адразу некалькіх аграрыяў. Па артыкулах 427 ч.2 “Службовы падлог”, 426 ч.3 “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”, 210 ч.2 “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”, 210 ч. 4 “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” праходзяць адразу 8 чалавек. Сярод іх — Хенчанка Алена Вітальеўна. У пачатку 2023 года ў мясцовых раёнках “Чырвоны Кастрычнік” і “Жыццё Палесся” выйшлі амаль ідэнтычныя прапагандысцкія матэрыялы пра ўкраінскую сям’ю, якая з’ехала ад беспрацоўя ва Украіне, калі там пачаліся ваенныя дзеянні, у гасцінную і мірную Беларусь. Спачатку ў Петрыкаўскі раён, потым у Калінкавіцкі. А потым сям’я знайшла працу ў Акцябрскім раёне на ферме, а ўлады ім прадаставілі дом. Пра такія сацыяльныя гарантыі ва Украіне сям’я магла толькі марыць, гаварылася ў прапагандысцкім артыкуле. Лілія Хенчанка стала працаваць даяркай, ейны муж – жывёлаводам, а маці Алена Вітальеўна працавала загадчыцай складу на ферме.

На момант з’яўлення артыкула Алена Вітальеўна сышла на пенсію. Аднак неўзабаве Алена Вітальеўна Хенчанка апынулася на лаве падсудных. Разам з ёй судзілі таксама брыгадзіра малочна-таварнай фермы “Кротаў” ААТ “Каплічы” (Калінкавіцкі раён) Аляксей Шэўчык, жывёлавода ААТ “Каплічы” Людмілу Ажойчык, выпускніка аргарнага каледжу ў Калінкавічах Арцёма Саакяна, жыхарка Каплічаў Святлана Цацарына, брыгадзір малочна-таварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Каплічы” Таццяна Брыжэўская, а таксама галоўнага заатэхніка і дырэктара. Справа датычыць незаконнага збыту буйнога рагатага ската. Самае цікавае крымінальную справу па нелегальным гандлі пачалі акурат пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра жалезную дысцыпліну ў аграрным сектары. На момант, калі адкрылі крымінальную справу, некаторыя яе ўдзельнікі былі яшчэ на волі. Напрыклад, Таццяна Брыжэўская нават давала інтэрв’ю АНТ пра тое, як дырэктар прасіў адпусціць пару кароў, за продаж якіх грошы не атрымлівалі. Паводле следства, з 2018 па 2020 год было незаконна прададзена 500 кароў. Суд Мазырскага раёна пакараў экс-кіраўніка “Каплічы” і заатэхніка сямі гадамі ўзмоцненага рэжыму. А вось брыгадзіраў ферм і жывёлаводаў вызвалілі ад пакарання, паколькі скончыўся тэрмін даўнасці злачынства. 8 ліпеня справу ў касацыйным парадку будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.

Штодзень

 

 

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png