У Жлобіне ў парку спілавалі стагадовыя таполі

Гэта было зроблена ў межах «рэканструкцыі парку» каля берага Дняпра.

«Каму перашкодзілі гэтыя прыгажуны-веліканы? Не зусім зразумела. Зразумела толькі тое, што гэтыя дрэвы перажылі вайну, а вось дурны густ нашых чыноўнікаў не змаглі», – піша мясцовы тэлеграм «Свабодны Жлобін».

Спіленыя ў Жлобіне таполі. Фота “Свабодны Жлобін”

Там нагадваюць, што плана рэканструкцыя парка ніхто не бачыў, яго не публікавалі, не было грамадскага абмеркавання.

Аўтары перакананыя, што будуць і іншыя высечкі дрэваў, у тым ліку старых.

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу