У вёсцы Мялешкавічы на Мазыршчыне быў знойдзены старажытны спіс Васькаўскай іконы Прасвятой Багародзіцы

«Зараз на рэстаўрацыі», – напісаў карыстальнік Р.Б. у краязнаўчай групе. Паводле яго, «дагэтуль быў вядомы толькі адзіны старавінны спіс – у Ельскай царкве».

Фота: ФБ-група “Краязнаўцы Беларусі”

Пра Васькаўкаўскую царкву і чым яна знакамітая пісала раней мазырская раёнка. Інфармацыю аўтар збіраў у мясцовай школе, і шкада, калі яна нідзе больш не замацаваная. Але тым не меней, вядома, што ў Васькаўскай царкве ў 1757 г. пабачылі з’яўленне аблічча Божай Маці.

Паводле гэтых звестак, селянін вёскі Мялешкавічы Іван Дзідзько страціў сваіх валоў і шукаў іх, пакуль не прыйшоў на ўзвышша, якое называлася Востраў Васькаўка. Там паблізу студні на грушы ён убачыў у незвычайным ззянні ікону Божай Маці і побач з дрэвам сваіх зніклых валоў.

Дзідзько аднёс у Свята-Міхайлаўскі сабор у Мазыры, аднак на наступную раніцу ікона з’явілася зноў у Васькаўцы. Мясцовы памешчык Казімір Аскерка, даведаўшыся пра незвычайную з’яву, пабудаваў на тым месцы спачатку капліцу, а затым драўляную царкву.

У Васькаўскай царкве цудатворная ікона Божай Маці знаходзілася да 1817 г., потым была перанесена ў Ельскую Свята-Троіцкую царкву. Але пад час рэвалюцыі 1917 года ікона знікла. У Васькаўцы захоўваўся спіс з яе, але ў 1937 годзе царкву разбурылі, і той спіс таксама быў страчаны.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары