У вёсцы Цагельня ўлады прадалі два недабуды, у тым ліку падмурак за 41 тысячу рублёў

Абставіны канфіскацыі недабудаў не раскрываюцца, але яна зробленая ў межах Указа №87, адпаведна, гаспадары ўчасткаў не паспелі закончыць будаўніцтва дамоў за тры гады.

Вёска Цагельня Прыбыткоўскага сельсавета знаходзіцца недалёка ад Гомеля.

Недабуды прадавалі з аўкцыёнаў, распавядае мясцовая раёнка. Першы з іх стартаваў з 13,8 тысячы рублёў (плюс расходы на падрыхтоўку дакументаў). На будынак з участкам прэтэндавалі пяць чалавек, у выніку яго прадалі амаль за 41 тысячу рублёў.

Другі недабуд прадстаўляў з сябе толькі падмурак. Спрачаліся за яго два чалавекі, тым не менш зацікаўленасць у аб’екце была такая вялікая, што яго прадалі нават трохі даражэй – больш чым за 41 тысячу рублёў.

Мясцовая раёнка не ўдакладняе, ці ўдзельнічалі ў аўкцыёнах мінулыя гаспадары. У любым выпадку цяпер пераможцы аўкцыёнаў павінны за тры гады паставіць сцены і дах дамоў, наводзіць парадак каля іх. Тады, магчыма, у іх гэтую маёмасць не адбяруць. Пакуль жа грошы за продаж недабудаў атрымаў раённы бюджэт.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары