У Светлагорску ўжо набіраюць дзяцей для навучання хакею, хоць палац яшчэ не гатовы

Прэс-служба ведамства падкрэслівае, што просьба пра дапамогу ў стварэнні каманды прагучала ад «жыхароў горада» пад час сустрэчы з супрацоўнікамі «СветлагорскХімвалакно».

«Будзе арэна – будзе і каманда, – запэўніў Іван Крупко. – У Светлагорску ўжо вядзецца набор у секцыю для занятку хакеем з шайбай дзяцей 2015-2017 гадоў нараджэння. Прыцягнуты гомельскі трэнер-выкладчык Мікалай Шапавалаў».

Адсправаздачыўся кіраўнік вобласці пра планы стварэння ў горадзе лыжаролернай трасы. Яна павінна з’явіцца каля ўсё таго ж лядовага палаца, пачатак будаўніцтва запланаваны на 2024 год. Прычым аблвыканкам гатовы забяспечыць толькі палову неабходных на гэта грошаў, астатняе прапануюць, напрыклад, сабраць на суботніку.

«Кіраўнікам раёнаў быў прапанаваны гэты праект, мы дамовіліся 50 на 50 і прадпрыемства (СветлагорскХімвалакно – заўв. Штодзень) можа паўдзельнічаць. Гарантавана на абсталяванне, матэрыялы, гомельскі аблвыканкам выдзяляе 50%. Астатняе трэба будзе знайсці з раённага бюджэту. Магчыма суботнік, магчыма, недзе долевы ўдзел», – прапанаваў Крупко.

Нагадаем, што светлагорскі лядовы палац – самы вядомы мясцовы даўгабуд. Працэс цягнецца 13 гадоў, і толькі ў 2023 годзе выйшаў на нейкую завяршальную стадыю. Але нават і свежыя планы па здачы аб’екта, відавочна, не вытрымліваюцца.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары