У Сусветны дзень свабоды прэсы згадалі гомельскіх журналістаў-палітвязняў

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка апублікаваў на сваёй старонцы ў ФБ акцыю Беларускай Асацыяцыі Журналістаў у двары Лукішскай турмы ў Вільні. У межах мерапрыемства «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» праваабаронцы фатаграфаваліся з партрэтамі калег, якія апынуліся ў турме праз сваю прафесійную дзейнасць. У дадзены момант за кратамі знаходзяцца трое гомельскіх журналістаў: Ларыса Шчыракова, Яўген Меркіс і Андрэй Толчын. Усе трое маюць статус палітычных вязняў.

 

Сусветны дзень свабоды прэсы адзначаецца з 1992 года па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. 3-га траўня ў 1991 г. у сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі гэтак званую “Віндхукскую дэкларацыю”, у якой заклікалі ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы, які праводзіцца з ініцыятывы недзяржаўнай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (RSF), Беларусь у 2024 годзе апусцілася на 167-е месца са 180.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў