У сквера імя Грамыкі новае ўпрыгожанне – «пальмы» з вербаў

Невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў «пасаджаныя» ў белыя вялізныя кадкі – новае ўпрыгожванне сквера імя Грамыкі (у народзе – «піянерскага скверыка»).

Зверху гэтых «пальмаў» знаходзяцца пучок вярбовага лісця. Пад імі высаджаныя традыцыйныя для Гомеля петуніі.

«Вярбовыя пальмы» адносна новая ідэя для ландшафтнага дызайну. Гэта не дрэва, а пераплеценыя пруты, лісце расце менавіта на іх, і яны пускаюць карані. Хоць існаванне ў падобнай форме, наўрад ці, можна назваць карысным для вярбы.

Нагадаем, што гэта не першыя эксперыменты, якія гарадскія ўлады прыдумляюць для аздаблення сквера. Доўгі час на ўскрайку стаялі пластыкавыя канструкцыі ў выглядзе вядомых будынкаў з розных месцаў свету (цяпер яны на рэканструкцыі, раней збіралі подпісы, каб іх прыбралі). Унутры знаходзяцца розныя фігуры. У тым ліку ў выглядзе расійскіх Машы і Мядзведзя, Машу з гэтай пары таксама нядаўна рэстаўравалі.

Штодзень

Related posts

У Чарнігаве афіцыйна адкрылі і асвяцілі памятную дошку ў гонар Кастуся Каліноўскага

З пачатку купальнага сезону ў Гомельскай вобласці патанулі пяцёра дзяцей

Шапачкі з фольгі, Гагарын і фотазона з «касманаўткай Васілеўскай»: ЗЛіН на турыстычным злёце пабудаваў паноптыкум