Напрыканцы траўня 2025 года ў выніку абвалу ледніка было знішчана каля 90% швейцарскай вёскі Блатэн з 800-гадовай гісторыяй. Адна асоба знікла без звестак. Гэтая трагедыя стала яшчэ адным сведчаннем небяспекі, якую нясе глабальнае пацяпленне для горных рэгіёнаў.

Фота: theguardian.com
Ляднік Бёрч у Швейцарскіх Альпах абрынуў на населены пункт каля 10 мільёнаў кубаметраў лёду, камянёў і зямлі.
Без значнай колькасці ахвяр абышлося толькі дзякуючы пільнасці навукоўцаў. За некалькі дзён да катастрофы яны заўважылі прыкметы нестабільнасці і абвясцілі абавязковую эвакуацыю. Большасць жыхароў была выведзена з вёскі папярэдне. Аднак адзін чалавек усё яшчэ лічыцца зніклым.

Краявіды вёскі перад знішчэннем. Фота: www.theguardian.com
Апоўзень знішчыў 130 будынкаў і перакрыў раку, што стварае небяспеку паводкі ўніз па цячэнні. Гэтая трагедыя звязана з глабальным пацяпленнем – за апошнія гады швейцарскія леднікі страцілі да 10% свайго аб’ёму. Мясцовыя жыхары і ўлады разглядаюць магчымасць адбудовы вёскі.