У Рэчыцы затрымалі поўнага цёзку аднаго з лідараў “каліноўцаў”

by ZB

Падчас аблавы “сілавікоў” на жыхароў Рэчыцы, падпісаных на “экстрэмісцкія каналы”, былі затрыманыя сама меней 6 чалавек. З іх – былы адвакат Павел Кулажанка. Ён, як і яшчэ трое ягоных калег з Гомельшчыны, быў выключаны з калегіі адвакатаў у верасні 2022 года пасля “выбарачнай” праверкі Міністэрствам юстыцыі. Падставай для пазбаўлення права на працу для юрыста сталі нібыта выяўленыя “факты неналежнага выканання абавязкаў”. Праваабаронцы, сваёй чаргой, звяртаюць увагу на тое, што Павел Кулажанка ў сваёй працы абараняў грамадзян, прызнаных палітвязнямі. Былога адваката судзіў Рэчыцкі раённы суд паводле артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

Цікава, што рэчыцкі адвакат з’яўляецца поўным цёзкам былога амапаўца і блогера Паўла Кулажанкі, які цяпер ваюе ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага пад пазыўным “Назгул”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png