У рацэ Дзясна ля Чарнігава – мор рыбы. Эколагі гавораць пра эфект ад ваенных дзеянняў

by ZB

Некалькі дзён запар жыхары Чарнігава выкладаюць у сацыяльных сетках фотаздымкі і відэа з кадрамі з мёртвай рыбай уздоўж берага ракі Дзясна. Таксама ў роліках бачна, як вялікія шчупакі і судакі намагаюцца ля самай паверхні вады ўхапіць хоць крыху паветра. Паводле паведамленняў гарадской Чарнігаўскай адміністрацыі, прычынай мору рыбы з’яўляецца катастрафічнае паніжэнне ўзроўню кіслароду ў вадзе, што выклікана працэсамі гніення, якія ўзніклі ў выніку трапляння ў раку каналізацыйных сцёкаў з Курскай вобласці РФ.

“Ёсць такі паказнік – хімічнае спажыванне кіслароду. Яго хранічная колькасць у азёрах, рэчках – 30. Згодна з аналізамі (за 9-га верасня) паказнік дасягае 70. Гэта азначае, што ў вадзе перавышаная колькасць арганікі, якая гніе. Арганіка, якая гніе, забірае кісларод з вады”, – зазначае начальнік КП «Чернігівводоканал» Сергій Малявко ў каментары сайту “Чеline”.

Выконваючы абавязкі мэра Чарнігава Олександр Ломако агучвае неафіцыйную інфармацыю:

“Расейцы знішчылі на тэрыторыі Куршчыны ачышчальныя збудаванні… Рэзультаты “жыццядзейнасці людзей ці горада” трапляюць неачышчанымі ў рэчку. Гэтая вялікая пляміна рухаецца ў бок Дняпра”, – цытуе гарадскога кіраўніка выданне “Суспільне Чернігів”.

Пра забруджанне ракі Сейм, якая з’яўляецца прытокам Дзясны, стала вядома 26 жніўня. Жыхары ўкраінскіх населеных пунктаў, праз якія працякае рака, сведчаць, што вада раптам стала чорнага колеру і з непрыемным пахам. У рацэ масава гінула рыба. Як сведчаць украінскія дзяржаўныя службы, брудная вада прыйшла з Курскай вобласці, дзе адбываюцца баі. Згодна інфармацыі дзяржаўнай агенцыі па меліярацыі Украіны, сцёкі былі скінутыя ў раку расейскімі вайсковымі.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png