У народнай традыцыі – гэта важнае свята восеньскага календару – сустрэча восені з зімой

by ZB

Пайшоў снег на Пакровы – зачыняй у хлеў каровы!

Праваслаўныя вернікі адзначаюць – Пакровы.

У хрысціянстве свята звязанае з Пакрывалам Маці Божай. У 10 стагоддзі, калі Канстанцінопалю пагражала небяспека, з’явілася Маці Божая і раскінула над тымі, хто маліўся пра дапамогу, сваю накідку.

У народным календары свята звязанае з пакровам зямлі, якая павінна адпачыць да наступнага года. Нездарма з Пакровам звязаная прымаўка: “Прыйшлі Пакровы – пастушыныя кіі на дровы”. Менавіта на Пакровы заканчваўся выпас жывёлы, у гэты дзень разлічваліся з пастухамі.

Напрыклад, у вёсцы Маркавічы, якая знаходзіцца на мяжы з Украінай, на Пакровы ездзілі ў вёску Гарнастаеўка, што на Чарнігаўшчыне, дзе на кірмашы набывалі ўпрыгожванні ці пернікі дзецям.

Пасля Пакроваў наступаў перыяд вяселляў. “На Пакрова дзеўка гатова, а прайшла Пакрова, раве, як карова”

А якія ведаеце вы прыкметы на Пакровы?

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png