Жыхары Мазыра дачакаліся аднаўлення трамвайнага парку. Пакуль што горад атрымаў усяго дзве сучасныя машыны, распрацаваныя сталічнай кампаніяй BKM Holding (былое прадпрыемства “Белкамунмаш”).
Навюткі трамвай у прыгожай колеравай афарбоўцы БКМ-Т811 будзе курсаваць паміж горадам і прамысловай зонай, у рысе якой размешчаны Мазырскі НПЗ. Пасажыры будуць мець магчымасць карыстання USB-партамі для зарадкі мабільных тэлефонаў. Таксама вагоны аснашчаныя кандыцыянерамі і зручнымі сядзеннямі. Але самай вялікай перавагай гэтых трамваяў у параўнанні з састарэлымі мадэлямі з’яўляецца нізкі ўзровень падлогі, што робіць выкарыстанне гэтага транспарту зручным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых асобаў.
Мазырскі трамвай з’яўляецца ўнікальнай з’явай у Беларусі, паколькі гэта адзіны прыклад, калі дадзены від транспарту выкарыстоўваецца ў горадзе раённага падпарадкавання. З’яўленне трамвая ў Мазыры стала магчымым дзякуючы “Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу”, які адкрыў адмысловае трамвайнае ўпраўленне ў 1988 годзе для арганізацыі зручнай перавозкі рабочых на прадпрыемства.
Штодзень
Фота: ABW.BY