Каб абвергнуць чуткі пра ўключэнне ацяплення, у мясцовай раёнцы выпусцілі навіну з каментаром. Але сітуацыя выклікала незадавальненне мясцовых жыхароў. Пра гэтую праблему пісаў і «Штодзень».
У прыватнасці гараджанін пісаў: «Да канца тыдня ноччу +3, днём +12, пацяплее на пару дзён, а там будзе рэзкае пахаладанне, у кватэры холадна, а як жа малыя, старыя. Чакаем, калі ўсе масава пойдзем у паліклініку, хто з дзецьмі, хто сам». Іншыя скардзіліся, што дзеці ўжо хварэюць.
На фоне гэтага ўлады рэзка перадумалі, і пачынаюць уключаць ацяпленне. Асабліва цікава ў гэтым сэнсе сачыць за зменай «меркаванняў» мясцовай раёнкі. Усё гэта трохі больш, чым за суткі: «Жаданае за сапраўднае. Ацяпленне ў мазыранаў да канца тыдня не чакаецца» (7 кастрычніка пад вечар), Атрымалі пацвярджэнне: з 9 кастрычніка ў кватэрах мазыранаў уключаць ацяпленне» (абед 8 кастрычніка), «Цёплая навіна! У дамах мазыранаў пачалі ўключаць ацяпленне» (сёння ў 12.06).
Нават тон змяніўся. Вось яна сапраўдная дзяржаўная прапаганда, куды сказалі, туды і павярнула без развагаў і затрымак.