Пескавыя барханы ці выдмы абсалютна не ўласцівыя для нашых шыротаў, але, аказваецца, у Мазыры ёсць свая дзюна. Яна з’явілася за дваром школы №6.
Выдма складаецца з перамолатага пясчаніка з берага старыцы Прыпяці, піша блогер Дзяніс Блішч.
Раслінам на такой глебе не хапае рэсурсаў, таму зеляніны на дзюне мала. Дзюна атрымалася, па звестках Блішча, сапраўды высокай – вышэй за трохпавярховую школу побач, і параўнальнай з пяціпавярховікамі.
«Узімку мазырская выдма становіцца галоўнай саннай горкай у Зарэчным, а ўлетку на ёй можна рабіць анёла і фарсіць голым тулавам, бубнячы сабе пад нос фразы з пабліка ваўчыных мудрасцяў, як робіць адзін французска-эмірацкі падданы», – прапанаваў Блішч.
Штодзень
Фота: blisch.by