У Мазыры баяцца незадаволенасці гараджан

У мясцовых чатах выдаляюць любую выказаную ў бок уладаў крытыку. Напрыклад, у адным з гарадскіх чатаў у Вайберы выдалілі крытычныя выказванні наконт адключэння ацяплення і гарачай вады праз аварыю на Мазырскай ТЭЦ.

Для ілюстрацыі: у 18.53 карыстальнікам быў напісаны каментар, што без цяпла застаўся раён, дзе школы, дзіцячыя сады і бальніцы. А цяпер гэтага каментара ўжо няма, сярод паведамленняў – толькі вывераныя каментары ў 18.28 і потым ужо ў 19.00. Так жа знік каментарый у 19.18, у якім карыстальнік спрачаўся наконт таго, што без цяпла засталіся ўстановы, якія займаюцца ўразлівымі групамі: дзецьмі, старымі, ляжачымі, хворымі ў рэанімацыі. А праз некаторыя час гэты крытычны каментар таксама знікае і застаецца толькі паведамленне, што крамы працуюць.

27 лютага праз аварыю на Мазырскай ТЭЦ знікла ацяпленне і гарачая вада ў большасці раёнаў горада. Ліквідаваць наступствы атрымалася толькі ноччу. А батарэі ў дамах пацяплелі толькі да раніцы. Гэта не першая аварыя на Мазырскай ТЭЦ. Так, у 2021 годзе праз разгерметызацыю параправоду наверх вырваўся вадзяны пар тэмпературай 550 °C. Пасля гэтага таксама было парушанае цеплазабеспячэнне і электразабеспячэнне горада. Аднак на той момант пашанцавала, што гэта было лета.

Штодзень

Related posts

Генпракуратура і прапагандысты атакуюць рэжысёра Марыю Булавінскую за фільм пра сталінскія злачынствы

“Пералёт-трава” – кніга пра вымушаных эмігрантаў

Якая сапраўдная народная падтрымка гомельскага гарсавета