У Кіеве пройдзе шэсце ў гонар Міхася Жызнеўскага і беларусаў, якія загінулі за свабоду Украіны

by ZB

У чарговую гадавіну з моманту гібелі нараджэнца Гомеля Міхася Жызнеўскага прадстаўнікі беларускай грамады ўшануюць памяць беларусаў, якія загінулі за свабоду Украіны.

“26 студзеня, у Дзень народзінаў Героя Нябеснай Сотні, Героя Украіны і Беларусі, мы пройдзем маршам па Кіеве, каб ушанаваць памяць яго і 33 беларусаў, вядомых нам, якія загінулі з 2014 па 2022, змагаючыся за Украіну”, — паведамляюць у анонсе падзеі арганізатары маршу.

Акцыя пачнецца а 17-й гадзіне на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве. У выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць пераведзены да бліжэйшага бомбасховішча — станцыі метро “Майдан Незалежнасці”.

У вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем знаходзіцца надмагільны помнік адной з першых ахвяр Еўрамайдана Міхасю Жызнеўскаму. Гамяльчук загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ад агнястрэльнага ранення. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png