171
У чарговую гадавіну з моманту гібелі нараджэнца Гомеля Міхася Жызнеўскага прадстаўнікі беларускай грамады ўшанавалі памяць беларусаў, якія загінулі за свабоду Украіны.
З 2014 года каля 33 беларусаў загінулі за Украіну.
У вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем знаходзіцца надмагільны помнік адной з першых ахвяр Еўрамайдана Міхасю Жызнеўскаму. Гамяльчук загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ад агнястрэльнага ранення. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы.