У Кармянскім раёне завялі крыміналку праз знойдзены адзін патрон

Сілавікі зайшлі ў дом да аднаго да жыхароў раёна, знайшлі адзін патрон і завялі на чалавека крымінальную справу.

Цікавым нюансам з’яўляецца тое, што патрон да «ручной стралковай зброі», быў набыты яшчэ ў 1990 годзе (да распаду СССР).

Больш нічога міліцыянтам даведацца не атрымалася: таму запісалі «пры невядомых абставінах» і набыты ў невядомага чалавека.

Як паведамляе мясцовая раёнка, завялі крымінальную справу.

Размова найхутчэй ідзе пра арт. 295 КК, пакаранне па ім можа быць арышт, «хімія» – да пяці год, пазбаўленне волі – да сямі год, а таксама штраф.

Штодзень

Related posts

Электронная беларуская віза: прагрэс ці бессэнсоўная забаўка

Жывая музыка падвышае надоі. Удалы эксперымент беларускіх навукоўцаў

“Помслівая і славалюбная”. Узлёты і падзенні высокапастаўленай чыноўніцы Аксаны Рудзянок