У Карме абнавілі знак на ўездзе ў горад, зноў па-расейску

Сам знак выкананы ў белых, блакітных і чырвоных колерах, ёсць арнамент і герб. Але назва гораду і суправаджальныя надпісы выкананыя па-расейску.

Нельга сказаць, што расейскаскамоўнасць знака раённага цэнтра – гэта нешта новае. Стары варыянт можна адшукаць у архівах, там таксама па-беларуску няма ні слова.

Адзіны варыянт пабачыць «Карма», адшукаць дарожны знак на ўездзе ў горад, як гэта калісьці зрабіў вядучы з праграмы «Падарожжы з дылетантам».

Мадэрнізацыя вітальнага знака можа быць звязана з тым, што горад рыхтуецца да Дажынак, свята, якое традыцыйна ўлады выкарыстоўваюць для правядзення рамонтаў.

Так, мясцовая раёнка паведаміла, што на месцы руінаў Свята-Елізавецінскага царквы адбываюцца «нейкія маштабныя работы», яўна «на гэтым месцы з’явіцца нешта асаблівае». Трэба толькі спадзявацца на тое, што пры гэтым не знікнуць самі руіны храма.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары