Фота: яндэкс
У Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы (КЦРБ) больш няма магчымасці нарадзіць дзіця. У спісе платных медыцынскіх паслуг — падрыхтоўка да родаў, але не самі роды.
Для цяжарных прадугледжаная падрыхтоўка сям’і да партнёрскіх родаў і індывідуальная падрыхтоўка цяжарных да родаў і грудным кармленні. Партнёрскія роды прапаноўваюць у суседнім горадзе – Мазыры.А вось у Калінкавічах можна зрабіць вакуум мініаборт за 27,5 рублёў, медыцынскі аборт з абязбольваннем за 59 рублёў і медыкаментозны аборт за 79,5 рублёў. Для замежнікаў працэдуры будуць троху даражэйшыя, але не нашмат. Напрыклад, з відам на жыхарства медыцынскі аборт будзе каштаваць амаль 81 рубель, а для замежнікаў без віда на жыхарства амаль 116 рублёў. Тым часам дэмаграфічная сітуацыя ў раёне пагаршаецца. Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць жыхароў Калінкавіцкага раёна за апошнія 10 год зменшылася на 11%: з 60 624 чалавек (на 1 студзеня 2015 года) да 53 947 (на 1 студзеня 2025 года).