У Мадрыдзе ў метро адвялі асобныя месцы для пасажыраў залатога веку, якія хацець б з кімсьці пагутарыць. У Іспаніі налічваецца больш за 850 000 адзінокіх асоб ва ўзросце 80+. Гэта куды больш сур’ёзная праблема, чым можа падацца на першы погляд: замкнёнасць у сабе нярэдка прыводзіць да праблем з псіхікай.
Пакуль у іспанскай сталіцы вырашаць праблему спрабуюць двума метадамі: марудныя касы ў крамах (пакуль стаіш у чарзе, можаш перакінуцца парай слоў з суседзямі) і фіялетавыя налепкі на сядзеннях, якія заклікаюць неабыякавых людзей прысесці і паразмаўляць з тым, каму гэта неабходна.
Паводле Белстата, на 1 студзеня 2022 года ў Беларусі налічваўся 1 млн 476 тысяч пажылых людзей, старэйшых за 65 гадоў. Гэта прыкладна кожны шосты жыхар рэспублікі. Паводле БелТА, у Беларусі пражывае 120 тысяч самотных пенсіянераў і 700 тысяч адзінокіх пажылых, з якімі дзеці не жывуць разам.