У Хойніках камунальнікі адрэагавалі на просьбу замацаваць вянкі каля знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС

Як пісаў “Штодзень”, мясцовыя жыхары прасілі нешта зрабіць з вянкамі і кошыкамі, якія валяюцца вакол памятнага знаку ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у Хойніках.

Зварот з’явіўся ў канцы траўня: жыхарка Хойнікаў скардзіліся, што кожны год 26 красавіка да памятнага знака ўскладаюць вянкі і кошыкі, і ўжо з наступнага дня яны ўсе валяюцца навокал. Зразумела што, усе гэтыя кветкі і аздабленне зробленыя ў колерах дзяржаўнага сцягу, але чыноўнікам і прыхільнікам уладаў гэты факт ніяк не перашкаджаў не звяртаць на праблему ўвагі гадамі.

Грамадзянка якая прасіла разабрацца з сітуацыяй, прасіла замацаваць вянкі. Мясцовыя камунальнікі з праблемай разабраліся даволі хутка, за два дні, але па-свойму. Вакол стала чыста і прыгожа, бо вянкі і кошыкі проста вывезлі.

Не трэба быць прарокам, каб уявіць іх на гарадскім сметніку. У тых жа колерах дзяржаўнага сцягу.

Штодзень

Related posts

З пачатку купальнага сезону ў Гомельскай вобласці патанулі пяцёра дзяцей

Шапачкі з фольгі, Гагарын і фотазона з «касманаўткай Васілеўскай»: ЗЛіН на турыстычным злёце пабудаваў паноптыкум

Да 4000 рублёў штрафу за знаходжанне ў памежнай зоне без пашпарту