У Гомельскім KFС на рэкламнай прадукцыі прасоўваюць Маскву

Маскву ў сённяшнім Гомелі можна пабачыць дзе заўгодна. Нават у кавярні, калі проста збіраешся паесці

Сетка хуткага харчавання KFС не лічыць патрэбным друкаваць для Беларусі асобныя падкладкі на падносы. Там, дзе маглі б быць выказванні мінчукоў ці гарадзенцаў, месцяцца думкі масквічоў.

Малаверагодна, што ў гэтым ёсць нейкі палітычны падтэкст. Хутчэй за ўсё, так танней – друкаваць вялікім накладам на дзве краіны. Але друкуе ж гэтая сетка ўсё неабходнае на нацыянальных мовах у Латвіі ці Літве, якія куды меншыя па колькасці насельніцтва, чым Беларусь. І сайты KFС у гэтых краінах, адпаведна, на латышскай і літоўскай мовах. Беларусы ж вымушаны выбіраць паміж расійскай і англійскай версіямі.

Штодзень 

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў