У “Гомельскія ведамасці” прызначылі падпалкоўніка міліцыі

На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання “Гомельскія ведамасці”, прызначаны падпалкоўнік міліцыі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт газеты ў раздзеле “Пра нас”.

Журналіста ў пагонах завуць Віталь Валер’евіч Прыстромаў. Да нядаўняга часу ён у званні падпалкоўніка ўзначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Гомельцы памятаюць яго па ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту розных гадоў, падчас якіх ён каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў, многія з якіх у далейшым былі рэпрэсаваныя. У 2021 годзе, пасля задушэння пратэстаў, Віталія Прыстромава ўзнагародзілі ганаровым званнем “Чалавек году” ў намінацыі “Служу Айчыне”.

Віталь Прыстромаў 

Цікава, што яго прызначэнне міліцыянта ў прапагандысцкую газету стала магчымым пасля таго, як крэсла намесніка рэдактара вызваліў Станіслаў Галкоўскі. Паводле інфармацыі “Штодня”, папярэднік Прыстромава сышоў з “Гомельскіх ведамасцяў” па ўласным жаданні.

Штодзень

 

 

Related posts

Сучасны раён на месцы ліквідаванага завода

Жывая музыка падвышае надоі. Удалы эксперымент беларускіх навукоўцаў

“Помслівая і славалюбная”. Узлёты і падзенні высокапастаўленай чыноўніцы Аксаны Рудзянок