У Гомельскай вобласці за тры дні пасля ўрагану страхаўшчыкі выплацілі амаль 400 тысячаў рублёў

Па звестках абласных уладаў супрацоўнікі «Белдзяржстраха» зрабілі выплаты на каля 390 тысячаў рублёў і працягваюць прымаць заяўкі.

Ілюстрацыйнае фота

На сёння іх колькасць перавысіла 7500. Але, як лічаць у аблвыканкаме, плынь ужо спадае. Скарацілі і працоўны час страхаўшчыкоў: без выходных, але да 20.00.

Інга Асіповіч, начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Ельскім раёне прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Мазырскім раёне, распавяла мясцовай раёнцы, што аплаты робяць ва ўмовах, калі страхоўка адбывалася па прынцыпе добраахвотнага страхавання. Прычым, машына павінна мець «АўтаКаска».

Па Ельску і раёну ў рабоце ў страхаўшчыкоў на сёння больш 130 страхавых выпадкаў, выплатаў яшчэ не было.

У Жлобінскім раёне, як паведамляе мясцовая раёнка, на сёння ў прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» накіравалі 650 заяваў, страхаўшчыкі агледзелі 593 дома. 21 жыхара раёна атрымалі выплаты. У Калінкавіцкім раёне на 20 ліпеня былі 740 заяваў, 61 кліент атрымаў выплаты. У Лельчыцкім раёне, на 18 ліпеня, было 340 заявак, па 61 з ёй аглядзелі маёмасць, выплатаў яшчэ не было.

Штодзень

Related posts

На 50-м годзе жыцця памёр акцёр, рэжысёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата