У Гомельскай вобласці вольных зямельных участкаў болей, чым ахвотных. Але ёсць нюанс

Па звестках гомельскіх уладаў, у рэгіёне ў чарзе на зямельныя ўчасткі пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў вобласці стаіць больш за 1900 чалавек. Пры гэтым, у вобласці ёсць больш за 3700 такіх участкаў.

 Мястэчка Раманавічы. Фота: romanovichi.ucoz.com

Нюанс у тым, што ахвотныя і ўчасткі не размеркаваныя раўнамерна: у некаторых раёнах адсутнічае чарга, а ў некаторых – тых, хто гатовы будавацца, болей, чым даступных тэрыторыяў.

Улады абвясцілі, што ў такіх выпадках яны падбіраюць «масівы для вылучэння з-пад будаўніцтва».

Ёсць яшчэ адзін механізм, які чыноўнікі актыўна выкарыстоўваюць для насычэння рынку ўчасткамі. Пра яго распавяла ў траўні Старшыня абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Кацярына Зянкевіч.

Паводле яе звестак, пасля прыдуманага Лукашэнкам указа пра спрошчаны парадак адчужэння жылых дамоў за два апошніх гады прададзена ў 4,5 разы болей пустых будынкаў, чым за ранейшыя тры. Плюс за 4 месяца гэтага года прадалі яшчэ 54 дома.

У адпаведнасці з гэтым указам, улады прадаюць дамы, якія пустуюць больш за тры гады. Некаторыя і за 1 базавую велічыню.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары