Відэа з вялізнай чаргой у рэгістратуру гомельскай гарадской дзіцячай паліклінікі на вуліцы Быхаўскай (так паведамляў аўтар) з’явілася 22 студзеня.
Праблему ўлады ў Гомелі прызналі 23 студзеня. У «Гомельскіх ведамасцях» выйшаў матэрыял пад назвай «Чэргі ў рэгістратуру – не паказчык кепскай работы медыцыны».
«На жаль, чалавек так зроблены, што можа захварэць. Гэта не радасна, яшчэ больш сумна, калі хварэюць дзеці. Тут мы гатовыя на шматлікае, толькі б дзіця ачуняў. Гатовыя і гнеўныя каментары пісаць, і прыхлушваць недзе», – пакрыўджана пісала Вольга Прыходзька.
Яна разважала быццам бы пра чэргі ў рэгістратуру (менавіта ў гарадской цэнтральнай дзіцячай паліклініцы), але насамрэч пісала пра недахоп дактароў: на прыём там праз вялікую колькасць пацыентаў дадалі 4 спецыялістаў.
Статыстыка такая: за 22 студзеня ўрачы-педыятры абслужылі 514 візітаў дома, што складае 43 візіты на аднаго ўрача, у сярэднім на прыёме адным урачом прынята 56 пацыентаў.
У выніку дзіцячыя палікінікі Гомеля працававалі на выходных (да 16 у суботу, да 14 у нядзелю).
Урачы заклікаюць не хадзіць у паліклінікі, выклікаць урача дадому. Але ў рэгіёне працягваюцца скаргі ад пацыентаў на доўгі час чакання дапамогі. Такія звесткі прыходзяць з Рагачова, дзе таксама пра першыя праблемы пачалі пісаць 23 студзеня.
«Людзі сядзяць з паловы 7 раніцы ў чырвонай зоне! Для чаго? Каб зараз выйшла лекар і адправіла палову людзей у чыстую зону зноў сядзець чаргу! Што гэта адбываецца?» – пісала сёння Д. зраніцы ў рэгіянальным чаце.
«Раніца добрая, калі яна дабрыні, седзячы ў чырвонай зоне, заняўшы чаргу ў 8 кабінет, у якім няма лекара і ніхто не ведае будзе, ці не. Тэмпература 38, народа нямерана, карацей поўны кайф», – дадаў S.
«Я саромеюся спытаць у нас, што адзін педыятр, з раніцы чакаем лекара», – скардзілася ў абед В.