У Гомельскай вобласці бюджэтнікі, сілавікі і школьнікі адзначылі даты Другой сусветнай вайны, атрымалася вымучана і месцамі трэшова

Савецкая прапаганда пакінула сваю каляндарную традыцыю адзначэння датаў Другой сусветнай вайны, якую паспяхова перанялі і дапоўнілі сучасныя чыноўнікі. У любое надвор’е на іх выганяюць дэлегацыі бюджэтнікаў, сілавікоў і школьнікаў.

Спаленая вёска Ала ў Светлагорскім раёне

Гэтае месца прапаганда называе «сястрой Хатыні», на месцы спаленай вёсцы знаходзіцца мемарыяльны комплекс. Праўда, ў гэтым годзе хіба ўпершыню пра гэтае месца прыгадваюць так актыўна, у тым ліку на нацыянальным узроўні. Да комплексу прывезлі бюджэтнікаў сілавікоў і школьнікаў.

Мазыр перадаў сімвалічны сцяг перамогі Калінкавічаў

Яшчэ адзін рытуал – перадача чырвонага сцяга раённымі чыноўнікамі, у адпаведнасці з парадкам вызвалення рэгіёнаў ад немцаў. Тут сярод іншых прывезлі ветэранаў ГРУ і праўладных камуністаў.

І ў Мазыры ж адзначылі вызваленне горада

«Акупацыйны рэжым быў накіраваны на рабаванне нацыянальнага багацця і знішчэнне насельніцтва», – заяўляе мужчына з інтанацыямі зводак Савецкага інфармбюро.

Да вызвалення Мазыра з’явіўся ролік, дзе мясцовых жыхароў «уганяюць» у Германію.

Штодзень 
Фота: Гомельшчына афіцыйная, Гомельскія Ведамасці

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары