На сёння ў рэгіёне абвясцілі штармавое папярэджанне праз моцны снег, моцны вецер і галалёдзіцу, у Гомелі абяцалі таксама ледзяны дождж.
У гэтай сітуацыі шмат дзе прыборка снегу вядзецца ў кругласуткавым рэжыме, відавочна, камунальшчыкі не спраўляюцца. Вядома пра два аўтобусы, якія выцягвалі ратаўнікі ў Добрушскім і Лоеўскім раёнах. У Рагачоўскім раёне адбылося пра адключэнне электраэнергіі ў васьмі населеных пунктах, як мінімум у двух з іх таксама не працуюць кацельныя.
Але пры гэтым, напрыклад, «Гомельскія ведамасці» выйшлі з аптымістычнымі артыкуламі і загалоўкамі.
* «З дапамогай рыдлёўкі і трактара: работнікі Гомельскага жыракамбіната змагаюцца са снежнымі заносамі».
* «Традыцыйна на ўборку снегу выйшлі сёння работнікі ААТ “Электраапаратура” і філіяла “Аўтапарк нумар 6” ААТ “Гомельаблаўтатранс”. Добра папрацавалі. І ў горадзе камфорту дадалося, і настрой стаў больш бадзёрым».
* «Дружна з рыдлёўкамі ў руках работнікі Лакаматыўнага дэпо Гомель выступілі на барацьбу са снегам. Яны з энтузіязмам ачысцілі тэрыторыю роднага прадпрыемства, а таксама прыпыначны пункт».
Што праўда, радасных твараў сярод прыбіральшчыкаў снегу па няволі, заўважана не было.
Штодзень
Фота: Гомельскія ведамасці, Гомельщина официально, Лельчицы. Светлае жыццё