У Гомельскай абласной бібліятэцы баяцца згадваць пра сталінскія рэпрэсіі?

У Гомельскай абласной бібліятэцы ўжо чатыры гады не праводзяцца вечары памяці ахвяр палітычных рэпрэсій сталінскага рэжыму. Апошні раз падобнае мерапрыемства адбылося ў лістападзе 2019 года.

Апошні вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомельскай абласной бібліятэцы

 

Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пяць год запар праводзіла вечары памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомельскай абласной бібліятэцы. Калі раней Гомельская епархія знаёміла гомельцаў з лёсам забітых святароў падчас сталінскіх рэпрэсій у будынку бібліятэкі, то цяпер абмежавалася службай і малітвай у памяць ахвяраў рэпрэсій у межах храмаў. Прычым вось ужо два гады Гомельская епархія нават не згадвае, што гэта былі менавіта сталінскія рэпрэсіі. На сайце Гомельскай епархіі проста адзначаецца, што ў 1937 годзе “святары і міране былі жорстка забітыя за свае перакананні і веру ў Хрыста”.

Служба ў памяць пра ахвяр рэпрэсій у Гомелі. Фота: https://eparhiya.by/

 

Сёлета ў Гомельскай абласной бібліятэцы ў канцы кастрычніка і ў лістападзе адбыліся мерапрыемствы накшталт краязнаўчая дыктоўка да 80-годдзя вызвалення Гомеля ці абласны антыфашысцкі форум.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса