У Гомелі збіраюцца здымаць расейскі фільм пра савецкага футбаліста Фёдара Чаранкова

Заяўлена, што гэта будзе поўнаметражны мастацкі фільм пра легенду савецкага футбола Фёдара Чаранкова. Працоўная назва кінастужкі «Федзя. Народны футбаліст». Аўтарам сцэнара і рэжысёрам карціны стаў Мікалай Акелькін у суаўтарстве з Іллём Казаковым.

Фота: РІА Навіны

Сюжэт карціны заснаваны на рэальных падзеях жыцця Фёдара Чаранкова ў перыяд 60-х – 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Футбольныя фанаты дагэтуль памятаюць 1983 год, калі Чаранкова прызналі найлепшым футбалістам. «Незаменны Федзя» – так яго называлі спартакаўцы.

Пачатак здымак прызначаны на 13 ліпеня. Вядома, што на працягу трох дзён – да 15 ліпеня – здымкі будуць праходзіць на стадыёне ФОЦ «Касцюкоўка».

Штодзень

Related posts

Бязбожнік нікому не патрэбны – гэтая і іншыя вёскі ў Чачэрскім раёне могуць назаўсёды знікнуць з мапы

Выяўлена небяспечнае расійскае марожанае, якое можа зашкодзіць здароўю спажыўцоў

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”