Аднаго з кіраўнікоў Светлагорскага ЦКК палічылі вінаватым у лабіяванні інтарэсаў фірмы з Мінска, за што ён, па звестках следства, атрымаў не менш за 69 тысячаў рублёў.
Размова ішла пра забеспячэнне выбару гэтай фірмы як падраднай арганізацыі. За гэта былому галоўнаму энергетыку прад’явілі абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. У абласным судзе паведамілі, што абвінавачваны віну цалкам прызнаў.
Былога галоўнага энергетыка пакаралі 6 гадамі пазбаўлення волі і штрафам у 28 тысячаў рублёў (700 базавых велічыняў) і пазбаўленнем права займаць некаторыя пасады.
Падобна, што яго судзілі ў СІЗА, бо паведамляецца пра выязное пасяджэнне Светлагорскага суда. З чым гэта звязана, не ўдакладняецца.