У Гомелі з’явілася імітацыя згушчонкі

Згушчонае малако без сапраўднага малака – імітацыя ўлюбёнага беларускага дэсерту з’явілася на палічках гомельскіх крамаў.

 

Прадукт візуальна вельмі падобны на класічную рагачоўскую згушчонку. Але замест традыцыйных складнікаў (малако і цукар) выкарыстаныя сыроватка малочная сухая адноўленая, цукар-пясок (цукроза), алей раслінны рафінаваны дэзадараваны, стабілізатары (гуаравая камедзь, ксантавая камедзь), фарбавальнік – дыяксід тытана, антыкрышталізатары – ферментныя прэпараты мікробнага паходжання (лактаза, інвертаза), кансервант, араматызатары (згушчанае малако, ваніль).

Цана 2,25 руб. можа шмат каго прывабіць (рагачоўскае “белае золата” каштуе не менш за 3,29 руб.) Тое, што гэта танная імітацыя, пакупнік можа і не заўважаць – большасць беларусаў ніколі не чытае напісанае на цэтліках, а ўпакоўка вельмі падобная.

Насамрэч Рагачоўскі малочны камбінат ужо не выкарыстоўвае класічны, знаёмы нам з дзяцінства, дызайн, а замест абрэвіятуры “РМК” на сурагаце напісана “РМС”. Да таго ж на адваротным баку напісаны вытворца: зарэгістраванае ў Менску ТАА “Сладчына” з вытворчасцю ў Віцебску.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары